18 траўня 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі: «Колькі яшчэ цярпець бязмежжа?» (Фота)

31

У Менску зноў сякуць дрэвы.

На гэты раз бензапіламі прайшліся па зялёным насаджэнням уздоўж вуліцы Радужнай, побач з тым месцам, дзе будуюць новую штаб-кватэру Нацыянальнага алімпійскага камітэта з гасцініцай. Аб тым, што здарылася, onliner.by паведамілі мясцовыя жыхары. «Як прыцягнуць да адказнасці гэтых катаў?» - абураныя яны.

«Будаўнікі высеклі цэлую алею шматгадовых дрэў, пад корань ссеклі больш за 50 штук дрэў у парку і склалі каля дарогі, - напісалі з вуліцы Радужнай. - Раней у гэтым скверы гулялі мамы з дзецьмі і ўладальнікі сабак, была сажалка, былі дарожкі і хмызнякі. А цяпер усё выкарчавалі і пабудавалі уродскую лятаючую талерку з залатымі вокнамі. Безгустоўшчына і фанабэрыя гаспадароў будоўлі проста шакіруе. Колькі яшчэ людзі будуць трываць гэтае бязмежжа? З аднаго боку Ладуцька з ушчыльненнем, з другога камерсанты са сваімі офісамі і бізнэс-цэнтрамі. Так будуйце за кальцавой, што вам тут, мёдам намазана?»

Людзі таксама ўстрывожаныя «мадэрнізацыяй» могілак Крупцы, падчас якой старадаўнія надмагіллі і крыжы мяняюць на новыя пліты з таблічкамі. «Перавярнулі ўсе могілкі на Пераможцаў. Бачыце, з вокнаў ім крыжы не падабалася бачыць, цяпер за дрэвы ўзяліся», - не хаваюць абурэння чытачы.

Журналісты ператэлефанавалі ў Зелянбуд Цэнтральнага раёна Менска і папрасілі пракаментаваць сітуацыю.

- Высечка дрэў уздоўж Радужнай - мера вымушаная, паколькі запланавана пашырэнне вуліцы і комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да новага будынка НАК, - растлумачылі спецыялісты. - Усё робіцца ў рамках існуючага заканадаўства.

Тым часам будаўніцтва штаб-кватэры НАК і гасцініцы працягваецца. У мінулым годзе работы на аб'ектах былі прыпыненыя, аднак затым фінансаванне аднавілася дзякуючы банкаўскаму крэдыту. У снежні 2011-га функцыянеры ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта запэўнівалі, што будоўля завершыцца да канца 2012 года.

Штаб-кватэра знаходзіцца на больш высокай ступені гатоўнасці, чым гасцініца: абліцаваны фасад, заканчваюцца работы па шкленні купала, будуецца ўваходная група. Па фотаздымках відаць, што канчатковы варыянт комплексу будынкаў у некаторых дэталях будзе ўсё ж адрознівацца ад таго, што прапанавалі архітэктары.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках