18 траўня 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бадуеву вярнулі пасаду галоўнага трэнера

6
Бадуеву вярнулі пасаду галоўнага трэнера

Учора ён выйшаў з турмы пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, што галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы Анатоль Бадуеў вясной гэтага года быў затрыманы аператыўнымі службамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Сілавыя структуры захоўвалі маўчанне, але ў СМІ выказваліся версіі, што трэнеру маглі інкрымінаваць прымушэнне да дачы хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў. Праз чатыры месяцы Анатоль Бадуеў апынуўся на волі, піша «Народная воля».

Ён распавёў інтэрв'ю газеце, што ўжо прыступіў да працы ў нацыянальнай зборнай на ранейшай пасадзе.

- Анатоль Іванавіч, у якім статусе вы зараз знаходзіцеся?

- Я і так рэдка даю інтэрв'ю, так што давайце па справе...

- Працягнеце працу ў лёгкай атлетыцы?

- Ужо працую і цяпер знаходжуся на працоўным месцы.

- У якой пасадзе?

- Я - галоўны трэнер зборнай, прыступіў да абавязкаў. І ўчора быў на працоўным месцы. Вывучаю пратаколы, што да чаго...

- Можа быць, прэс-канферэнцыю дасце, распавядзеце журналістам, «што да чаго» з вамі адбывалася ў апошні час?

- Не, нічога казаць больш не буду. Дзякуй за званок, да пабачэння...

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках