30 красавiка 2024, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Адмова ў візах не з'яўляецца выпадковасцю

1
МЗС Польшчы: Адмова ў візах не з'яўляецца выпадковасцю

Варшава шкадуе аб тым, што ў Беларусь не ўпусцілі чыноўнікаў польскага Мінадукацыі.

Пра гэта заявілі ў консульскім дэпартаменце МЗС Польшчы.

Прадстаўнікі Мінадукацыі Польшчы мелі намер прыняць удзел у Другім форуме польскамоўнай адукацыі, які 13 кастрычніка прайшоў у Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Яго арганізатарам выступаў неафіцыйны Саюз палякаў на Беларусі, які не прызнаюць беларускія ўлады, але падтрымлівае Польшча, паведамляе БелаПАН.

«Мы са шкадаваннем даведаліся аб гэтым факце, - пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік польскага МЗС. - Ясна, што адмова не была выпадковай, што гэта не памылка консула ці тэхнічнага персанала. Проста гэта рашэнне ўлад Беларусі - не даць візы, і ўсё. Мы гэта прынялі з вялікім шкадаваннем, як жэст вельмі непрыемны».

Знешнепалітычнае ведамства Польшчы не можа дамагацца адмены рашэння беларускага боку, адзначыў супрацоўнік МЗС. «Мы прынялі гэта да ўвагі як сведчанне палітычнай апазіцыі. А што тычыцца нейкіх мер у адказ, мы будзем мець на ўвазе, што такая палітыка і практыка маецца. Пажывем - пабачым», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках