16 траўня 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Філарэт паабяцаў маліцца за беларускіх палітвязняў

31
Патрыярх Філарэт паабяцаў маліцца за беларускіх палітвязняў

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы - Кіеўскага Патрыярхату падтрымаў беларусаў.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук падчас свайго візіту ва Украіну прыняў удзел у другім Усеўкраінскім нацыянальным малітоўным сняданку, які прайшоў у Вярхоўнай Радзе ў Кіеве, перадае «Радыё Свабода».

Адным з арганізатараў сняданку, які праходзіў пад патранажам Вярхоўнай Рады і асабіста старшыні Уладзіміра Літвіна, выступіў Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Украіны. Падчас сняданку сустаршыня БХД сустрэўся з шэрагам украінскіх палітычных і рэлігійных дзеячаў. Па словах Георгія Дзмітрука, патрыярх Філарэт паабяцаў маліцца за сітуацыю ў Беларусі і за беларускіх палітвязняў, асабліва за палітвязняў-хрысціян.

- Ва Украіне праходзіў нацыянальны малітоўны сняданак, на якім былі прадстаўнікі практычна ўсіх канфесій і фракцый, Парламента Украіны і замежныя госці - прадстаўнікі Еўрапарламента, амерыканскага Сената, нямецкага Бундэстага. У рамках канферэнцыі адбыўся дыялог з патрыярхам. Я паведаміў яму аб існуючых у Беларусі палітвязнях. Пачуўшы гэта, ён змяніўся ў твары і сказаў, што будзе маліцца за іх. Я расказаў таксама аб тым, што сярод гэтых вязняў ёсць шмат вернікаў і гэта людзі розных канфесій. Патрыярх паабяцаў маліцца за іх.

Памочнік прэзідэнта Украіны Ганна Герман у размове з Георгіем Дзмітруком выказала сваю заклапочанасць сітуацыяй у Беларусі, заявіўшы аб неабходнасці супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. Да таго ж прадстаўнікі Украіны і іншых еўрапейскіх краін паабяцалі паспрыяць правядзенню падобнага малітоўнага сняданку ў Беларусі, дзе б прадстаўнікі канфесій, грамадскіх арганізацый і палітыкі маглі прыйсці да згоды, дамовіцца аб супрацоўніцтве.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках