16 траўня 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: Расейскія спецслужбы атакуюць Варшаву

18
Польскія СМІ: Расейскія спецслужбы атакуюць Варшаву

Польскі друк працягнуў абмеркаванне інцыдэнту са з'яўленнем у інтэрнэце фатаграфій ахвяр крушэння прэзідэнцкага авіялайнера пад Смаленскам.

Розныя выданні выступілі з падобнымі ацэнкамі сітуацыі і яе падаплёкі. Вытрымкі з артыкулаў, апублікаваных у польскіх СМІ прыводзіць inosmi.ru.

Nasz Dziennik назваў ініцыятарамі акцыі па публікацыі здымкаў з шакавальным зместам расейскія спецслужбы і агентурныя сеткі, расцаніўшы тое, што адбылося, як чарговы эпізод прыніжэння Варшавы Масквой.

У інтэрв'ю газеце Polska адвакат Пётр Шрам выказаў меркаванне, што Расея дэманструе нежаданне супрацоўнічаць з Польшчай у справе расследавання смаленскай катастрофы, адначасова пры дапамозе спланаваных правакацый, адцягваючы ўвагу грамадскасці ад уласных памылак і недапрацовак, якія мелі месца пры прыёме самалёта, на борце якога знаходзіўся польскі прэзідэнт . Адвакат не верыць у незнарокавы характар гэтага фота-скандалу: «Мой юрыдычны вопыт, звязаны з работай па суправаджэнні рознага роду бізнэс-здзелак, паказвае на тое, што ў любых справах на такім высокім узроўні нішто не адбываецца выпадкова».

Newsweek Polska у крытычных тонах апісваў шэраг праблем, якія ўзнікалі ў польскага боку ў кантактах з Масквой пры вывучэнні абставінаў катастрофы, робячы выснову, што смаленская тэма стала для Крамля зручным інструментам для ціску на Польшчу і паслаблення яе як ключавога гульца рэгіёну. Расейскія спэцслужбы выкарыстоўваюць інтэрнэт як інструмент барацьбы з ворагамі ўнутры краіны, а ў дадзены момант аналагічная аперацыя праводзіцца супраць палякаў, - мяркуе выданне.

З дадзеным бачаннем расейскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы салідарная дачка палітыка Збігнева Васермана, які загінуў у катастрофе, яе словы прыводзіць Polska (22.10). Адначасова выданне са шкадаваннем паведамляе аб тым, што ўзвядзенне пад Смаленскам помніка ахвярам трагедыі адкладаецца на нявызначаны тэрмін па прычынах, якія ляжаць у кампетэнцыі выключна расейскага боку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках