2 траўня 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы прапануе павысіць пенсійны ўзрост

154
Мінпрацы прапануе павысіць пенсійны ўзрост

Намеснік міністра працы лічыць, што працягласць жыцця беларусаў павялічылася і варта павышаць пенсійны ўзрост.

Аб гэтым Валерый Кавалькоў сказаў у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».

«Скажам так, усе выдатна разумеюць, што мы стаім перад неабходнасцю павышэння пенсійнага ўзросту, - сказаў Кавалькоў. - Дзеючы ў рэспубліцы пенсійны ўзрост (55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын) устаноўлены яшчэ ў 1956 годзе. У той час на пенсію па старасці ішлі людзі, якія перажылі калектывізацыю, вайну, цяжкія пасляваенныя гады. Фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, якія выпалі на долю гэтых людзей, не маглі не адбіцца на стане іх здароўя, а такім чынам, і працаздольнасці. У той час такі пенсійны ўзрост (узрост пакідання працы і выхаду на пенсію) быў апраўданы».

Па словах Кавалькова, у сувязі са зменай умоў і якасці жыцця выраслі яе працягласць і такі значны для пенсійнай сістэмы паказчык, як перыяд дажыцця - працягласць жыцця пасля дасягнення пенсійнага ўзросту.

«Усё гэта, а таксама дэмаграфічная сітуацыя, якая склалася ў рэспубліцы і характарызуецца старэннем насельніцтва, падводзіць да неабходнасці павышэння пенсійнага ўзросту, - заявіў чыноўнік. - Аналагічная сітуацыя складваецца і ў Расеі, дзе таксама вядуць размову аб неабходнасці прыняцця такога рашэння. Заўважце, нізкі пенсійны ўзрост (55 і 60 гадоў адпаведна для жанчын і мужчын) захаваўся толькі ў трох краінах былога СССР: Беларусі, Расеі і Узбекістане. На дадзеным этапе мы прапануем стымуляваць больш позні выхад грамадзян на пенсію праз устанаўленне ўзрастаючых «прэмій» за кожны дадатковы год працы без пенсіі».

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках