27 красавiка 2024, Субота, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ прайграў «Валенсіі» 0:3 (Фота, відэа)

79

Першае паражэнне ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў пацярпеў барысаўскі БАТЭ.

23 кастрычніка на менскім стадыёне «Дынама» каманда Віктара Ганчарэнкі саступіла іспанскай «Валенсіі» - 0:3 (Сальдада, 45 +1, з пенальці, 55, 69), піша БелаПАН.

Каманды гулялі ў такіх складах:

БАТЭ - Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан) (Сівакоў, 53), Валадзько (Брэсан, 75), Глеб, Паўлаў (Мазалеўскі, 66), Бардачоў, Радзіонаў, Філіпенка, Сіміч, Аляхновіч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Радзькоў, Рудзік. Папярэджанне атрымаў Паўлаў (59).

«Валенсія» - Дыега Алвес, Сісока, Рамі, Гаго, Альбельда (капітан) (Эвер Банега, 72), Фегулі (Бараган, 82), Сальдада (Жонас, 77), Жаау Перэйра, Гуардада, Рыкарду Кошта, Т.Коста. У запасе: Гуайта, Віера, Віктор Руіс, Бернат. Папярэджанні атрымалі Сальдада (40) і Альбельда (61).

Статыстыка матчу: удары па варотах - 07:14 (першы тайм - 5:3), з іх у створ варот - 4:9 (3:3), вуглавыя ўдары - 2:4 (1:2), штрафныя ўдары - 15 : 11 (6:6), афсайды - 0:2 (0:1), укідванні з аўта - 15:18 (10:13).

У іншым матчы групы F французскі «Ліль» саступіў нямецкай «Баварыі» з лікам 0:1 (Т.Мюлер, 20, з пенальці).

Становішча каманд у групе: «Валенсія» - 6 ачкоў (розніца мячоў 6-2), БАТЭ - 6 (6-5), «Баварыя» - 6 (4-4), «Ліль» - 0 (1-6).

У чацвёртым туры 7 лістапада БАТЭ згуляе з «Валенсіяй» у гасцях, а «Баварыя» прыме «Ліль».

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках