5 траўня 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юбілейны канцэрт «Палаца» забаранілі

19
Юбілейны канцэрт «Палаца» забаранілі

Канцэрт гурта «Палац» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з нагоды 20-годдзя гурта адменены.

Арганізатары вымушаныя вяртаць гледачам грошы за квіткі, якія былі раскуплены яшчэ за два тыдні да яго даты. Афіцыйнай прычынай называецца тое, што «па абставінах, якія не залежаць ад адміністрацыі тэатра і музыкаў, паўсталі арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзенне мерапрыемства стала немагчымым», піша tuzin.fm.

Музыкі гурта «Палац», якія рыхтавалі да канцэрту 26 кастрычніка спецыяльную праграму «Песні кахання і мудрасці», выглядаюць разгубленымі. Для іх гэта выступленне было вельмі важным. Па-першае, яно прысвечана 20-годдзю гурта, таму запрашэнні на яго атрымалі тыя, хто так ці інакш датычны да гісторыі каманды. Па-другое, музыкі рыхтаваліся прадставіць у гэты дзень адразу два новых рэлізы - музычную прыпавесць «Салдат-доктар» і свежы студыйны альбом «Кола грукатала».

Ніякай канкрэтыкі, акрамя афіцыйнай прычыны, не паведамляецца. Адзінае, што змагла зрабіць адміністрацыя тэатра, так гэта папрасіць у гледачоў прабачэння. Лідэр гурта Алег Хаменка адзначыў: «Я і мае паплечнікі нічога каментаваць не хочам, нам няма за што прыносіць прабачэнні. Пакінем гэтую сітуацыю без камэнтароў».

Тыя, хто набыў квіткі на канцэрт «Палаца», могуць вярнуць грошы за іх у касах тэатра беларускай драматургіі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках