4 траўня 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алкаголь падаражэе на 50%

109
Алкаголь падаражэе на 50%

З 25 кастрычніка павялічваюцца гранічныя мінімальныя кошты на алкаголь крэпасцю звыш 28%.

Дадзенае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі N87 ад 18 кастрычніка 2012 года.

Згодна з дакументам, лімітавы мінімальны адпускны кошт (без ПДВ) на алкаголь крэпасцю 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічаны на 51,4% да Br21, 5 тыс. Пры гэтым рознічны кошт (з ПДВ) павялічаны на 51 % да Br29, 6 тыс., паведамляе «Інтэрфакс».

Лімітавы мінімальны адпускны кошт на імпартныя алкагольныя напоі крэпасцю 40%, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, складзе Br43 тыс. (на 51,4% больш).

Акрамя таго, згодна з дакументам, павялічваецца лімітавы мінімальны адпускны кошт на этылавы спірт. Так, кошт на спірт-сырэц этылавы з харчовай сыравіны, адпушчаны арганізацыям Беларусі для вытворчасці спірту этылавага рэктыфікаванага, з нулявой стаўкай акцызу, складзе Br90 тыс. (без ПДВ) за 1 дал бязводнага спірту (на 45,2% больш). Кошт на этылавы рэктыфікаваны спірт, адпушчаны арганізацыям для вытворчасці алкагольнай прадукцыі, воцату і слабаалкагольных напояў, з нулявой стаўкай акцызу, складзе Br120 тыс. за 1 дал бязводнага спірту (на 44,6% больш). Кошт на спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны (з улікам акцыза) складзе Br336, 2 тыс. за 1 дал бязводнага спірту (на 19,6% больш).

Бягучае павышэнне мінімальных коштаў на алкагольную прадукцыю другое ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках