З СК будуць звольненыя 40 высокапастаўленых чыноў
14- 24.10.2012, 12:59
У рамках аптымізацыі структуры Следчага камітэта Беларусі будзе звольнена каля 40 чалавек, якія займаюць кіруючыя пасады.
Пра гэта паведаміў 23 кастрычніка кіраўнік СК Уладзімір Вакульчык на дакладзе ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае АФН.
Паводле яго слоў, у ліку звольненых - 34 кіраўніка, 15 з якіх - са спецыяльным званнем палкоўніка юстыцыі.
Варта адзначыць, што Лукашэнка асабліва цікавіўся рэакцыяй сілавых структур на наступствы стварэння СК.
«Хацелася б пачуць, як рэагуюць вашы калегі, у якіх фактычна забралі следства, - перш за ўсё КДБ, Пракуратура, КДК. Што адбываецца наогул на гэтым полі?» - пазначыў Лукашэнка адну з тэм сённяшняга даклада Вакульчыка.