19 сакавiка 2024, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute загучалі ў Бразіліі

4
Akute загучалі ў Бразіліі

Беларускі гурт Akute, які нядаўна разаграваў Placebo у Палацы спорту, прадставіў у інтэрнэце максі-сінгл «Ihołki».

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 3 лістапада ў клубе «Re: Public», піша TUT.by.

Асноўная частка максі-сінгла - новыя версіі кампазіцыі «Ihołki» з альбома, які выйшаў вясной, «Nie isnuje». Рэміксы на яе зрабілі менскі бітмэйкер Deech і магілёўскі электронны праект Pryzma. А загалоўнай кампазіцыяй дыска стаў абноўлены арыгінал.

- Падчас звядзення альбома мы далі Яўгену Сухавею поўны карт-бланш. У выніку канкрэтна ў песні «Ihołki» ён чароўным чынам ператварыў гітару ў арган - многія нам нават потым не верылі. Але спецыяльна для сінгла мы папрасілі яго зрабіць гітарную версію і цяпер усе могуць пачуць песню ў першапачатковым выглядзе, - распавёў бас-гітарыст Раман Жыгараў.

Але галоўнай разыначкай дыска цалкам можна лічыць рэмікс на песню «Адзіноцтва», зроблены DJ Boston. Прайшло ўжо некалькі гадоў, як гэты беларускі прадзюсер і аранжыроўшчык пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Бразілію, але сувязь з радзімай не страціў.

- Я пачуў пра Akute ад беларускіх знаёмых яшчэ ў пачатку года. Мяне парадавала, што з'явіліся актуальныя па гучанню беларускамоўныя рок-гурты, - кажа DJ Boston. - Я хачу дапамагаць у прасоўванні беларускіх праектаў у Бразіліі, а таму з'явілася ідэя зрабіць рэмікс, які мог бы тут гучаць на дыскатэках і на радыё. На днях адбылася клубная прэм'ера - водгукі выключна станоўчыя.

Падчас вялікага сольнага канцэрту ў клубе «Re: Public» можна будзе пачуць першыя намёткі новага матэрыялу Akute. Таксама гледачоў чакаюць песні з абодвух альбомаў і відэашэраг ад Сяргея Навіцкага, вядомага па працы з гуртом «Серебряная свадьба».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках