28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз гомельскіх настаўнікаў «адмываюць» грошы?

112
Праз гомельскіх настаўнікаў «адмываюць» грошы?

Супрацоўнікам школы спачатку вылучаюць матэрыяльную дапамогу, а потым прымушаюць здаць гэтыя сродкі дырэктару.

У рэдакцыю сайта charter97.org прыйшоў зварот ад імя настаўнікаў сярэдняй школы № 60 г. Гомеля. Па іх словах, адміністрацыя ўстановы адукацыі «адмывае» праз іх грошы, а таксама прымушае супрацоўнікаў плаціць за сумнеўныя курсы.

«Пішу ад імя настаўнікаў сярэдняй школы № 60 горада Гомеля. Мясцовая адміністрацыя ў асобе дырэктара школы Анатоля Літошкі, які раней быў «дэпутатам», пры маўклівай згодзе раённага аддзела адукацыі (РАА), прымушаюць настаўнікаў за іх жа грошы (200.000 рублёў) здаць экзамен для атрымання сертыфіката, які пацвярджае быццам бы тое, што яны валодаюць кампутарам. На якой падставе? Хто вучыў нас карыстацца кампутарам? У некаторых яго проста няма дома! Адмовіцца нельга - пагражаюць звальненнем».

Праз настаўнікаў дырэктар «адмывае» грошы, адзначылі супрацоўнікі школы. «Нам выпісалі матэрыяльную дапамогу - 45.000 рублёў, а потым па спісе мы павінны былі гэтыя сродкі здаць дырэктару. Гэта «адмыванне» грошай!»

Нам дапамагчы няма каму, пішуць супрацоўнікі адукацыйнай установы. «У нашай школе 14 настаўнікаў англійскай мовы, якім проста не хапае працоўных гадзін, а значыць, і зарплаты. Настаўніцу з 10-гадовым стажам працы да гэтага часу трымаюць на 2-й катэгорыі, хоць пасля 10 гадоў ужо можна здаваць на вышэйшую катэгорыю. Нас падманваюць і няма каму нам дапамагчы. Я ведаю і веру, што публікацыя на вашым сайце напэўна дапаможа выправіць гэтую сітуацыю. Мы проста ўпэўненыя ў тым, што вы паўплываеце лепей за любы дзяржкантроль».

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках