29 красавiка 2024, панядзелак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малако і кефір падаражэюць на 35%

77
Малако і кефір падаражэюць на 35%

Каб вярнуць на прылаўкі нізкатлустую «малочку», кошты дазволілі падняць на 35%.

Нізкатлустыя віды малочных прадуктаў і «малочка» без дабавак і напаўняльнікаў усё радзей з'яўлялася на прылаўках беларускіх крам. Мінэканомікі канстатавала, што іх вытворчасць практычна спынілася ў сувязі са стратнасцю. Каб вярнуць прадукцыю на прылаўкі, міністэрства дазволіла павысіць гранічныя максімальныя адпускныя кошты на 35%. Вырасце ў кошце і хлеб, піша TUT.by.

Рост коштаў на 35% чакае малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25%, тварог тлустасцю да 9% без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе міністэрства, гэта павінна скараціць розніцу ва ўзроўні коштаў на розныя малочныя прадукты і зацікавіць вытворцаў у павелічэнні выпуску нізкатлустай прадукцыі. Пастанова Мінэканомікі № 86 уступае ў сілу з 27 кастрычніка.

Менш сур'ёзнае падаражанне чакае іншыя віды «малочкі». Пастановай Мінэканомікі вытворцам у кастрычніку дазволена падвысіць адпускныя кошты на высокатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на аналагічныя малочныя прадукты са смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі на 4%.

За кошты на тлустую «малочку» Мінэканомікі ўзялося ў красавіку гэтага года. Тады было прынята рашэнне аб неперавышэнні малакаперапрацоўчымі арганізацыямі на названыя вышэй прадукты ўзроўню адпускных коштаў, устаноўленых па стане на 29 красавіка 2012 года. У жніўні і верасні вытворцам дазволілі падвысіць адпускныя кошты на 4% у месяц.

Акрамя таго Мінэканомікі павышае на 10% гранічныя максімальныя адпускныя кошты на сацыяльна значныя віды хлеба і батона. Матывы тыя ж: кампенсацыя падаражэння кошту збожжавай сыравіны, скарачэнне стратнасці вытворчасці і насычэнне спажывецкага рынку. Іншыя віды хлебабулачнай прадукцыі вырастуць у кошце на 3%.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках