5 траўня 2024, Нядзеля, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Еўропа не павінна падманвацца

9
Павел Севярынец: Еўропа не павінна падманвацца

Візіт намесніка міністра МЗС Сяргея Алейніка ў Ватыкан - гэта шантаж Расеі еўрапейскім шляхам развіцця Беларусі.

«Менавіта Касцёл праявіў найбольш выразны клопат пра беларускіх палітвязняў. І лагічна, што намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік нанёс візіт у Ватыкан, у тым ліку, і па гэтай прычыне. Не пускаюць у дзверы - ломяцца ў акно», - распавёў сайту charter97.org сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), палітвязень Павел Севярынец.

Па словах палітыка, уладам Беларусі патрэбны дыялог з ЕЗ, каб шантажаваць Расею: «Без дыялогу з Еўразвязам уладам складана весці перамовы з Расеяй. Але ні Еўропе, ні Касцёлу не трэба падманвацца. Гэта сродак шантажу Расеі еўрапейскім шляхам развіцця Беларусі. З маральнага пункту гледжання гэта агідна».

«Беларусы ў заложніках у сістэмы, якая прадае Крамлю мову, незалежнасць, народную ўласнасць і еўрапейскую будучыню Беларусі», - адзначыў палітвязень.

Нагадаем, у бліжэйшы час намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік нанясе візіт у Ватыкан і Мальтыйскі Ордэн. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у ходзе візіту плануецца абмеркаваць пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках