16 траўня 2024, Чацвер, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: першыя вынікі

15
Выбары ва Украіне: першыя вынікі

Партыя рэгіёнаў заяўляе аб перамозе на выбарах, апазіцыя кажа аб фальсіфікацыях.

Партыя рэгіёнаў лічыць вынікі парламенцкіх выбараў чаканымі, прагназуемымі і сцвярджае, што яны адназначна сведчаць аб перамозе «рэгіяналаў». Такія заявы ад першых асоб выбарчага спісу партыі пачалі гучаць у выбарчым штабе, як толькі сталі вядомыя вынікі экзіт-полаў,якія  прадказвалі перамогу партыі ўлады, перадае ВВС.

Паводле апошніх дадзеных, пасля падліку 15% пратаколаў, кіруючая Партыя рэгіёнаў набірае 38,63% галасоў, апазіцыйная «Бацькіўшчына» - 20,12%.

Акрамя іх у Раду, па ўсёй бачнасці, праходзяць Кампартыя (15,63%), «УДАР» Віталя Клічко (12,06%) і нацыяналістычная партыя «Свабода» (6,71%).

Украінская апазіцыя апублікавала дадзеныя exit-poll'ов, якія адрозніваюцца ад афіцыйных вынікаў, паведамляе выданне «Корреспондент».

Пра іх распавёў старшыня Савета Аб'яднанай апазіцыі Арсеній Яцанюк разам з кіраўніком Цэнтральнага штаба Аб'яднанай апазыцыі Аляксандрам Турчынавым.

Па дадзеных партыі, Партыя рэгіёнаў займае першае месца і набірае 29,75% галасоў, ВА Бацькіўшчына - 25, 17%, партыя УДАР - 12,95%, ВА Свабода - 11,18%, КПУ - 11,12%.

Варта адзначыць, што такія вынікі былі атрыманы пасля апрацоўкі 67,8% пратаколаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках