12 траўня 2024, Нядзеля, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыць не шкодна

20
Марыць не шкодна

У Менску спадзяюцца на імпарт 23 млн тон расійскай нафты ў 2013 годзе.

У Менску лічаць, што пастаўкі нафты ў Беларусь з Расеі ў 2013 годзе складуць запытаныя 23 млн тон, нягледзячы на прапановы «Транснафты» па скарачэнні паставак да 14-18 млн тон. Таксама беларускі бок разлічвае, што пастаўкі нафты з РФ у IV квартале гэтага года, могуць быць адноўлены да балансавых 5,3 млн тон.

«Няма пагрозы, што расейскі бок скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь у 2013 годзе. Абмяркоўваецца імпарт 23 млн тон нафты ў наступным годзе, іншыя лічбы ў перамовах не агучваюцца», - пракаментаваў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» удзельнік беларускай дэлегацыі папярэднія вынікі перамоў у Маскве, якія прайшлі ў канцы мінулага тыдня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, з расейскага боку кіруе перамовамі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

Між тым, ён канстатаваў, што канчатковая дамоўленасць пакуль не дасягнута, на гэтым тыдні бакі працягнуць перамовы па балансе ўзаемных паставак вуглевадародаў у IV квартале гэтага года і ў 2013 годзе. Пры гэтым баланс 2012 года можа быць скарэкціраваны. «Перамовы працягваюцца, на гэтым тыдні беларуская дэлегацыя зноў выедзе ў Маскву для ўдакладнення балансу на гэты год і абмеркавання прынцыпаў фарміравання балансу на 2013 год. Асноўным прадметам перамоў на 2013 год з'яўляецца аб'ём і механізм адгрузкі ў Расею часткі нафтапрадуктаў, атрыманых з расейскай нафты», - сказаў суразмоўца. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб узгадненні аб'ёмаў абавязковай адгрузкі ў РФ часткі такіх відаў нафтапрадуктаў, як высокаактанавыя бензіны і зімовае дызпаліва. На яго думку, аб'ёмы адгрузкі ў РФ нафтапрадуктаў «не крытычныя для нас».

Чыноўнік таксама адзначыў, што «адкрытым пытаннем застаецца аб'ём паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года». Ён сказаў, што «папярэдне, быццам бы, аб'ём паставак будзе адноўлены, але канчаткова сцвярджаць я не магу».

Як паведамлялася, па рашэнні Мінэнерга РФ пастаўкі нафты ў Беларусь у IV квартале гэтага года скарочаны да 4 млн тон з балансавых 5,2-5,3 млн тон, у трэцім квартале аб'ём паставак склаў 5,3 млн тон. Дадзенае рашэнне прынята расейскім бокам, з улікам рэзкага росту паставак у Беларусь нафтапрадуктаў з РФ і невыканання беларускім бокам балансавых абавязацельстваў па пастаўцы на тэрыторыю РФ у гэтым годзе 5,8 млн тон нафтапрадуктаў. Расейскі бок таксама лічыць, што Беларусь у гэтым годзе бяспошлінна рээкспартавала расейскія нафтапрадукты пад выглядам хімічных растваральнікаў, экспарт якіх не абкладаецца пошлінамі. З жніўня гэтага года беларускі бок пад ціскам урада РФ спыніў вытворчасць і экспарт растваральнікаў, але ў РФ ацэньваюць недаатрыманыя расейскім бюджэтам пошліны ў суму каля $1 млрд.

Раней таксама паведамлялася, што ААТ «Транснафта» прапанавала скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам у 2013 годзе да 18 млн тон, з мэтай павышэння загрузкі нафтаправода БТС-2, які пракладзены ў абыход Беларусі. Акрамя таго, «Транснафта» разлічвае павялічыць транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі па нафтаправодзе «Дружба» на адрас заходніх спажыўцоў. Напярэдадні перамоў, якія адбыліся на мінулым тыдні, з беларускай дэлегацыяй, «Транснафта» прапанавала скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у 2013 годзе да 14 млн тон, з якіх для ўнутранага спажывання прапануецца пакінуць 6,3 - 6,8 млн тон, а астатні аб'ём пасля перапрацоўкі прапануецца вярнуць у Расею.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках