29 красавiка 2024, панядзелак, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган «Сэндзі» можа затапіць Нью-Йорк трохметровай хваляй

25
Ураган «Сэндзі» можа затапіць Нью-Йорк трохметровай хваляй

Ураган можа выклікаць хвалі вышынёй да рэкордных 3,5 метраў, што прывядзе да затаплення часткі прыбярэжных раёнаў Нью-Йорка.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак інфармацыйнае агенцтва Bloomberg.

Гэта адбудзецца, калі асноўная ўдарная хваля шторму супадзе з прыліўной хваляй.

«Горш сцэнара, чым шторм ў поўню і прыдумаць нельга», - кажа кіраўнік метэаралагічнай службы Джэрмантаўна (Мэрыленд) Марк Хоэкзема. «У поўню прылівы вышэй на 30-60 см звычайнага, а да гэтага дадасца вышыня (штармавой - ІФ) хвалі», - растлумачыў ён.

«Сэндзі» па вышыні хваляў можа пераўзысці ўраган «Айрын», які абваліўся на Нью-Йорк у жніўні 2011 года.

Вядучыя навінавага метэаканала ў Нью-Йорку, назвалі ўраган самай вялікай бурай за ўсё іх жыццё.

«Сэндзі» стаў самым вялікім трапічным ураганам з калі-небудзь зарэгістраваных у Атлантыцы. Хуткасць ветру дасягае 140 км/г.

У нядзелю ў Нью-Йорку была праведзена эвакуацыя 375 тыс. жыхароў. Спынены грамадскі транспарт. Адменена каля 9 тыс. авіярэйсаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках