6 траўня 2024, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія праекты засталіся без інвестараў

9
Лукашэнкаўскія праекты засталіся без інвестараў

Міжнародны конкурс па праекту «Менск-Сіці» плануецца аб'явіць у кастрычніку 2012 года.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае БелТА.

У цяперашні час сфарміраваны дакументы для правядзення конкурсу, камісія, прыняты адпаведныя рашэнні, вызначаны крыніцы фінансавання. Работа праводзіцца ў партнёрстве з адным з буйных расейскіх забудоўшчыкаў, ёсць патэнцыйныя інвестары.

«Конкурс плануецца аб'явіць у гэтым месяцы і да новага года вызначыць новага інвестара. Час патрэбны для таго, каб кампаніі вызначыліся з канцэпцыямі забудовы тэрыторыі. Праект «Менск-Сіці» як найбуйнейшы дэвелаперскі праект нашай краіны захоўвае сваю актуальнасць. Вядома, такія праекты рэалізуюцца не проста і патрабуюць сур'ёзнай эканамічнай падрыхтоўкі», - сказаў Мікалай Ладуцька.

Інвестдамова паміж Беларуссю і сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Менск-Сіці» аб будаўніцтве шматфункцыянальнага цэнтра «Дзелавы цэнтр «Менск-Сіці» была скасавана ў 2012 годзе. У лютым бягучага года па выніках дакладу Александра Лукашэнкі аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу «Дзелавы цэнтр «Менск-Сіці» прынята рашэнне знайсці новага інвестара для рэалізацыі гэтага праекта. Адзначалася, што заказчык СТАА «Менск-Сіці», асноўным заснавальнікам якога з'яўляецца група кампаній «Ітэра», рэалізуе праект нездавальняючымі тэмпамі. Інвестар не забяспечыў станоўчай змены сітуацыі, якая склалася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках