19 сакавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Полацку: рабочыя сыходзяць з афіцыйнага прафсаюзу

83
Бунт у Полацку: рабочыя сыходзяць з афіцыйнага прафсаюзу

(абноўлена) Каля ста рабочых «Полацк-Шкловалакна» адмовіліся плаціць унёскі афіцыйнаму прафсаюзу.

Прычыны незадаволенасці рабочых - малыя зарплаты, дрэнныя ўмовы працы і іншыя праблемы, якія афіцыйны Белхімпрафсаюз не вырашае.

«У некаторых выпадках работнікі проста адмаўляюцца выконваць работы за такую нізкую аплату іх працы», - канстатуюць прадстаўнікі свабоднага прафсаюза прадпрыемства.

«Старшыня первічкі Белхімпрафсаюза Наталля Мурашка цяпер ходзіць па цэхах і на сходах спрабуе запалохаць рабочых тым, што яны, калі выйдуць з Белхімпрафсаюза, не будуць атрымліваць матэрыяльную дапамогу да адпачынку паложаную па калектыўнай дамове. Аднак, такая інфармацыя з'яўляецца адкрытай хлуснёй. Калектыўная дамова распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў, паколькі заключалася ад імя ўсіх работнікаў прадпрыемства. У камісіі па перамовах удзельнічалі прадстаўнікі двух прафсаюзаў і прадстаўлялі ўсіх работнікаў прадпрыемства. А згодна з заканадаўствам, - «Дзеянне калектыўнай дамовы распаўсюджваецца на работнікаў, ад імя якіх яна не заключалася (зноў прынятых і інш), пры ўмове, калі яны выкажуць згоду на гэта ў пісьмовай форме, якую работнікі падпісваюць пры ўладкаванні на прадпрыемства», - гаворыцца на сайце свабоднага прафсаюза Полацка.

Кіраўнік аддзялення незалежнага прафсаюза прадпрыемства Віктар Стукаў распавёў «Радыё Свабода»: «Пакуль да нас прыйшлі толькі 2 чалавекі, хоць з прадзяржаўнага прафсаюза выйшлі некалькі дзесяткаў. Справа ў тым, што становішча вельмі цяжкае, на рабочых ціснуць псіхалагічна - пагражаюць праблемамі, калі далучацца да Свабоднага прафсаюзу. Спачатку, калі людзі прыходзілі да нас раіцца, мы гаварылі так: «далучаецеся да нас - аўтаматычна пакідаеце той прафсаюз». Але людзей запалохалі, і мы прапанавалі ім іншы выхад - проста адмовіцца плаціць унёскі. Так яны і зрабілі, і цяпер на прадпрыемстве каля сотні людзей, якія не ўваходзяць ні ў адзін прафсаюз. Яны чакаюць, што будзе далей. Але мы перакананыя, што дамагчыся чагосьці лягчэй сумеснымі намаганнямі».

У гэтым годзе актывісты Свабоднага прафсаюза ўласным прыкладам паказалі, як можна змагацца за тое, каб зарплаты выплочваліся ў поўным аб'ёме. Для гэтага прыйшлося судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках