28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабства «маладога спецыяліста»: без выходных за мільён рублёў

50
Рабства «маладога спецыяліста»: без выходных за мільён рублёў

Кожную раніцу супрацоўнікі прадпрыемстваў Глыбокага збіраюцца на плошчы Касцюшкі ў цэнтры горада для адпраўкі на прымусовыя работы ў саўгасы і калгасы.

Гэта забаронена законам, але шырока практыкуецца ў Беларусі.

Дзяўчына Ірына вывучылася на бухгалтара і адпрацоўвае размеркаванне ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Радасць Ільіча» (назва зменена), пішуць westki.info.

За бухгалтарскую працу, разам з надбаўкамі як маладому спецыялісту, Ірыне плацяць каля мільёна рублёў у месяц, то ёсць каля 100 даляраў у месяц.

Палову гэтага мізэрнага заробку Ірына аддае на праезд, так як з горада да канторы калгаса «Радасць Ільіча» далёка.

«Мы працуем шэсць дзён у тыдзень. А часам - адзін-два разы ў месяц - адпраўляюць на працу ў нядзелю. Робім розныя дапаможныя працы - фарбуем сцены на фермах, мыем трактары. За гэта не плацяць», - прызнаецца Ірына.

Увосень адміністрацыя калгасу «Радасць Ільіча» падрыхтавала сюрпрыз для супрацоўнікаў - каля 30% зарплаты будуць выплочваць не грашыма, а чэкамі. Іх можна атаварыць у вясковай краме раённай спажыўкааперацыі. Асартымент у краме бядней, а кошты вышэй, чым у горадзе.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках