27 красавiка 2024, Субота, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя выданні не ўключылі ў каталог «Белпошты»

8
Незалежныя выданні не ўключылі ў каталог «Белпошты»

На сайце «Белпошты» можна азнаёміцца з падпісным каталогам на 1-е паўгоддзе 2013.

У ім па-ранейшаму няма шэрагу незалежных выданняў - ні найбуйнейшых рэгіянальных выданняў «Intex-press» і «Борисовские новости», ні газеты «Новое время», паведамляе baj.by.

Для барысаўскага выдання гэты факт стаў чарговым бар'ерам на шляху да чытача. 17 кастрычніка рэдактар Анатоль Букас паведаміў аб адмове 15 гандлёвых кропак прадаваць газету.

Зрэшты, яшчэ год таму ён заявіў, што не бачыць сэнсу спрабаваць вярнуцца ў каталог «Белпошты».

Тым часам, аб запатрабаванасці незалежнай рэгіянальнай прэсы сведчыць прыклад газеты «УзГорак», якая з 2009 года распаўсюджваецца ў Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах. Як кажа галоўны рэдактар выдання Галіна Будная, супрацоўнікі рэдакцыі не паспяваюць правяраць факты скаргаў жыхароў Горак аб наступствах «Дажынак».

У пачатку 2006 года больш дзесятка незалежных выданняў апынуліся па-за дзяржаўнай сістэмы распаўсюду. Іх не ўключылі ў падпісны каталог «Белпошты» і выключылі з продажаў праз сетку «Белсаюздрук». Матывавалі гэта эканамічнай немэтазгоднасцю. У 2008 годзе ў падпісныя каталогі пошты і кіёскі «Белсаюздруку» вярнуліся дзве з іх - газеты «Наша Ніва» і «Народная воля».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках