28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкім «дэпутатам» параілі «не раскрываць рот»

16
Брэсцкім «дэпутатам» параілі «не раскрываць рот»

Кіраўніцтва камунальных службаў Брэста скардзіцца, што жыхары перасталі «добраахвотна» здаваць грошы на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і рамонт пад'ездаў.

На чарговай сесіі Брэсцкага гарадскога «савета дэпутатаў» высветлілася, што планы па прывядзенню ў парадак будынкаў, якія знаходзяцца на балансе мясцовага ЖРЭУ, правальваюцца. Паводле афіцыйных звестак, з 2760 пад'ездаў тэрміновы рамонт быў неабходны 569-ці, а 1762 проста прызналі, што яны знаходзяцца «у здавальняючым стане».

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Генадзь Масько ацаніў такую сітуацыю як вельмі нездавальняючую і нагадаў, што яшчэ ў мінулым годзе долевы ўдзел жыхароў у аплаце рамонтных работ склаў 322 мільёна рублёў, а за першае паўгоддзе 2012-га - толькі 38,3 мільёна.

У адказ начальнік ЖРЭУ Павел Заграй патлумачыў такое становішча спраў эканамічнымі прычынамі і тым, што «раней людзі не баяліся даваць грошы», а цяпер яны самастойна закупляюць будаўнічыя матэрыялы, каб ЖЭСы выканалі неабходныя рамонтныя работы. Па сутнасці справы, кіраўнік брэсцкай камунальнай службы прызнаў, што жыхарам шматпавярховых дамоў надакучыла плаціць незразумела за што, калі сродкі, якія выдзяляюцца на добраўпарадкаванне, проста раскрадаюцца.

Наогул капітальны і бягучы рамонт жылога фонду ў Брэсце даўно стаў пагалоскай. Яго аб'ёмы ў апошні час прыкметна скараціліся: калі ў 2010 годзе работы па капітальным рамонце ў горадзе вяліся на 114 аб'ектах, то ў мінулым годзе - на 72-х, а сёння сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту, калі верыць начальству камунальных службаў хапае толькі на рамонт дахаў дамоў. Таму намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Бясько прапанаваў перакласці цяжар фінансавання непасрэдна на насельніцтва: прыцягваць сродкі на лакальнае ўцяпленне сцен кватэр, замену аконных блокаў плануецца ад тых, хто жыве ў дамах, якія рамантуюцца. Калі брэсцкія «дэпутаты» паспрабавалі паставіць пад сумнеў такі варыянт старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкаў стаў пералічваць першачарговыя задачы, якія неабходна вырашаць у бліжэйшай перспектыве і якія патрабуюць шматмільярдных укладанняў. А таму, па словах Палышанкава, «дэпутатам» трэба «не раскрываць рот» на гарадскі бюджэт, а шукаць нетрадыцыйныя шляхі вырашэння праблем.

Праўда, «нетрадыцыйнага» было прапанавана мала: прапануецца замацаваць часткі агульнагарадской тэрыторыі за прадпрыемствамі і арганізацыямі (незалежна ад форм уласнасці) для падтрымання парадку на прылеглых тэрыторыях, а таксама пашырыць практыку правядзення «месячнікаў», «суботнікаў», «аглядаў-конкурсаў» па добраўпарадкаванні і азеляненні горада.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках