30 красавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец чакае грошай

11
Харкавец чакае грошай

Міністр фінансаў спадзяецца на атрыманне чарговага транша стабкрэдыта Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС.

«Галоўная мэта праграмы - забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, гэта прапісана ў рамках умоў праграмы з Антыкрызісным фондам. Я думаю, што мы на яе будзем арыентавацца і дасягаць. Але не бывае нерухомых паказчыкаў, бо сітуацыя мяняецца, а тое, што мы фармавалі раней - гэта прымалася досыць даўно. Але я не бачу ніякіх пагроз, каб нашу працу ацэньвалі (з боку АКФ - ІФ) як няўдалую», - сказаў Андрэй Харкавец агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у ходзе «прамой лініі», арганізаванай «Народной газетай».

«У каментарах, якія папярэднічалі траншу, гучала, што Беларусь не выканала масу паказчыкаў. Тым не менш, на паверку апынулася, што ўсё не так, як павярхоўна гучала ў каментарах некаторых экспертаў», - нагадаў міністр. У сувязі з гэтым, «мне не хацелася б забягаць наперад», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, «дзесьці праз тыдзень, ці крыху пазней, мы чакаем прыезду экспертаў Антыкрызіснага фонду, мы пачнем з імі працу з гэтай нагоды, а калі атрымаем першыя вынікі і ацэнкі з іх боку, адбудуцца дыскусіі, тады мы зможам прадметна адказаць на гэтае пытанне».

А.Харкавец таксама паведаміў, што Савет АКФ прыме рашэнне адносна чарговага траншу стабкрэдыта ў пачатку снежня. «На 5 снежня ў Менску запланавана пасяджэнне Савета Антыкрызіснага фонду, там будзе прымацца рашэнне адносна поспеху - я спадзяюся, што поспеху, - альбо няўдачы, калі так будзе ацэнена палітыка, якую рэалізуе ўрад у бягучым годзе», - канстатаваў міністр.

Каментуючы магчымасць жорсткай ацэнкі макраэканамічнай палітыкі ўлад з боку АКФ, якая знізіць верагоднасць паступлення чарговага траншу, А.Харкавец сказаў: «Я прагматык у гэтых рэчах. Я прыхільнік таго, што калі нам задаюць пытанні і нехта ў нечым сумняецца, то мы павінны паказаць рэальную сітуацыю, альбо патлумачыць, якія пазіцыі маюць патрэбу ў карэкціроўцы».

Як паведамлялася, Беларусь у 2011-2013 гадах рэалізуе стабпраграму АКФ ЕўрАзЭС, якая падтрымліваецца крэдытам фонду на $3 млрд. Сродкі выдзяляюцца траншамі, з улікам выканання беларускімі ўладамі колькасных і якасных крытэрыяў праграмы. Менск ужо атрымаў ад АКФ тры траншы крэдыту на агульную суму $1,68 млрд. 3-ці транш крэдыту АКФ ў аб'ёме $440 млн Беларусь атрымала ў чэрвені гэтага года, нягледзячы на невыкананне шэрагу абавязацельстваў і кантрольных паказчыкаў у рамках стабпраграмы. Рашэнне аб прадастаўленні гэтага траншу было агучана асабіста прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Менску, што дало шэрагу назіральнікаў падставы назваць гэты транш «палітычным».

У чэрвені А.Харкавец прагназаваў, што ў перамовах з АКФ па 4-му траншу могуць узнікнуць складанасці. «Напэўна, там галоўная пазіцыя, якая, зноў-такі, паўстане, - гэта стан пазіцый па макраэканамічнай палітыцы 2013 года. Таму дыялог з Антыкрызісным фондам не будзе занадта простым. Мы будзем тлумачыць нашу пазіцыю, слухаць нашых калег і, я думаю, у рэшце рэшт знойдзем кампраміс», - адзначаў тады міністр.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках