30 красавiка 2024, aўторак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія патрабуе ў Расеі вярнуць золата

70
Румынія патрабуе ў Расеі вярнуць золата

93 тоны румынскага золата былі вывезены з Румыніі ў гады Першай сусветнай вайны.

Масква шкадуе, што Румынія спрабуе падняць у Савеце Еўропы пытанне аб вяртанні золата, эвакуяванага ў Расею ў гады Першай сусветнай вайны, і заклікае Бухарэст не «варушыць мінулае», заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч.

«Румынскія парламентарыі не першы раз спрабуюць інтэрнацыяналізаваць тэму, якая даўно страціла актуальнасць», - сказаў ён на брыфінгу ў чацвер, перадае РІА «Новости».

У ПАСЕ абмяркоўваецца вялікі аглядны даклад па маніторынгу абавязацельстваў Расеі перад Саветам Еўропы. У дакумент унесена папраўка - экзатычнае патрабаванне «вяртання часова эвакуяваных у Маскву ў ходзе Першай сусветнай вайны скарбаў Румыніі». ПАСЕ ўпэўненая, што «такое вяртанне можа быць распачата з вяртання залатога запасу Нацыянальнага банка Румыніі, які складае 93,4 тоны золата ў манетах і злітках», поўны спіс і дакументацыя на якія былі ў 2004 годзе зноў перададзены Румыніяй Расеі.

«У нас выклікае шкадаванне, што для падобных ідэй і мэтаў задзейнічаецца пляцоўка такога аўтарытэтнага органа, як Савет Еўропы - структуры, якая заклікана садзейнічаць фарміраванню адзінай гуманітарнай прасторы на нашым кантыненце на аснове бесстаронняга падыходу да гісторыі адносін паміж еўрапейскімі краінамі», - адзначыў Лукашэвіч.

Паводле яго слоў, у сучасным палітычным дыялогу Масквы і Бухарэста тэмы «румынскага золата» няма. Гэтую тэму, адзначыў Лукашэвіч, трэба пакінуць гісторыкам.

«Мы лічым, што спробы варушыць мінулае ў сучасных умовах контрпрадуктыўныя і здольныя толькі ўзбуджаць непатрэбныя эмоцыі, адцягваць увагу ад рашэння сапраўды актуальных канкрэтных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а іх нямала», - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках