30 красавiка 2024, aўторак, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганцавіцкую пракуратуру «замінавалі» бутэлькай «чарніл»

9
Ганцавіцкую пракуратуру «замінавалі» бутэлькай «чарніл»

3 кастрычніка прыбіральшчыца заўважыла каля будынка ганцавіцкай пракуратуры падазроны заплечнік.

Міліцыя выставіла вакол ачапленне. Тэрмінова былі эвакуяваныя супрацоўнікі пракуратуры і выхаванцы ДЮСШ, размешчанай побач. На месца здарэння прыбылі работнікі ваенкамата, «хуткая» дапамога. З Баранавічаў выклікалі сапёраў, якія прыехалі праз паўтары гадзіны, перадае «Еўрарадыё».

Заплечнік спачатку абнюхаў спецыяльна навучаны сабака, а затым агледзеў сапёр у браніраванай вопратцы. Аднак выявілі ў ім толькі пачатую бутэльку «чарніл», надкусаны батон і яблык.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках