3 траўня 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскія ВНУ вымагалі грошы са студэнтаў

10
Гродзенскія ВНУ вымагалі грошы са студэнтаў

Гэта ў сталіцы пасля публікацый у прэсе рэктары некаторых ВНУ адклікалі свае загады аб павышэнні кошту навучання.

У Гродне, як высветлілася, у некаторых універсітэтах плата за навучанне вырасла аж на 66,5% пры ўстаноўленай максімальнай планцы - 29 адсоткаў, піша «Народная воля».

Скандальныя факты апублікавала ўпраўленне антыманапольнай і коштавай палітыкі камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.Начальнік упраўлення Аляксандр Варабей у мясцовай прэсе прывёў нават лічбу: рост платы за навучанне на першае верасня гэтага года ў ГрДУ імя Янкі Купалы перавысіў максімальны памер 29 адсоткаў, рэкамендаваны Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Рост сярэдняга кошту навучання на першым курсе склаў 34,9 адсотка на дзённай форме і 38,9 адсотка - на завочнай. Па асобных спецыяльнасцях дзённай формы юрыдычнага факультэта кошт узрос на 66,5 адсоткаў, завочнай формы педагагічнага - на 61,2 адсотка.

Больш за тое, аказалася, што ВНУ Гродна самыя дарагія ў краіне. У сярэднім у месяц гродзенскі студэнт плаціць 617 тысяч рублёў пры сярэднім кошце па рэспубліцы 487,4 тысячы рублёў. У Менску гэтая лічба складае 544,2 тысячы рублёў, у Менскай вобласці - 425,8, Брэсцкай - 472,2, Віцебскай - 544,4, Гомельскай - 396,2, Магілёўскай - 425,8 тысячы рублёў.

Варта адзначыць, што чыноўнікі абавязалі адміністрацыю Гродзенскага ўніверсітэта не толькі прывесці кошт платнага навучання ў адпаведнасць з рашэннем Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння, але і вярнуць студэнтам незаконна ўзятыя з іх грошы. ВНУ прапанавалі два варыянты на выбар: альбо вярнуць грошы плацельшчыку, альбо залічваць іх у кошт будучых плацяжоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках