5 траўня 2024, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення цяперашніх

7
Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення цяперашніх

Беларускія палітвязні канца 1990-х і 2000-х гадоў запатрабавалі ад улад вызвалення цяперашніх палітвязняў.

«Цяпер мы з болем назіраем, што турмы ў краіне не пусцеюць, а нашы паплечнікі адбываюць тэрміны па чарговых надуманых артыкулах за свае палітычныя перакананні. Некаторыя з нас у свой час былі вызваленыя датэрмінова, дзякуючы палітыцы санкцый або дыялогу. Вызваленне палітвязняў як раней, так і цяпер дае шанец палепшыць міжнародныя адносіны, вывесці краіну з ізаляцыі, што з'яўляецца неабходнай умовай для недапушчэння чарговай хвалі эканамічнага і сацыяльнага крызісу, адказнасць за які немінуча ляжа на плечы беларускага кіраўніка», - сказана ў звароце.

Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення тых, хто цяпер сядзіць у беларускай турме за палітычныя перакананні незалежна ад таго, напісаў чалавек прашэнне аб памілаванні ці не. Таксама прад'яўлена патрабаванне аднавіць дыялог і паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны з краінамі Еўразвяза і ЗША, а таксама пачаць сапраўдную лібералізацыю ў краіне, перадае «Радыё Свабода».

Зварот падпісалі:

Славамір Адамовіч

Аляксандр Казулін

Мікіта Ліхавід

Наста Палажанка

Вячаслаў Сіўчык

Анджэй Пачобут

Юрый Хадыка

Віктар Івашкевіч

Аляксей Шыдлоўскі

Арцём Дубскі

Артур Фінькевіч

Андрэй Клімаў

Уладзімір Яроменак

Андрэй Кім

Зміцер Каспяровіч

Сяргей Каваленка

Алесь Кіркевіч

Андрэй Бандарэнка

Сяргей Казакоў

Зміцер Дрозд

Павел Мажэйка

Павел Вінаградаў

Аляксандр Баразенка.

Пра сваю падтрымку дадзенага звароту таксама заявілі былыя палітвязні Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Наталля Радзіна, Уладзімір Кобец, Аляксандр Атрошчанкаў, Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Леанід Навіцкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках