29 красавiка 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоаабаронцы: «Дэпутаты» прымаюць амаральныя законы

39
Зоаабаронцы: «Дэпутаты» прымаюць амаральныя законы

Прадстаўнікі «палаткі» не будуць пераглядаць абмежаванні на ўтрыманне гадаванцаў.

Такі па сутнасці адказ на свой зварот у «палату прадстаўнікоў» атрымала брэсцкая абаронца жывёл Ірына Сіняпкіна. Актывістка дамагалася, каб беларускі «парламент» перагледзеў норму, згодна з якой у кватэрах дазваляецца трымаць не больш двух прадстаўнікоў жывёльнага свету, піша ПЦ «Вясна».

З адказу вынікае, што гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні пастаяннай камісіі «палаткі» па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, экалогіі і прыродакарыстання, аднак «дэпутаты» дзеючага «парламента» не збіраюцца прапаноўваць змены ў заканадаўства.

Па словах Ірыны Сіняпкінай, абаронцы праў жывёл рэгулярна, пачынаючы з 2003 года, шлюць звароты «дэпутатам», каб тыя прыслухаліся да прапаноў і не ўводзілі неабгрунтаваныя абмежаванні, ад якіх пакутуюць хатнія жывёлы. Але пакуль, лічыць Сіняпкіна, «парламентам» прымаюцца рашэнні, несумяшчальныя з нормамі маралі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках