27 красавiка 2024, Субота, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя: Фатографа Грыца ніхто не біў (Фота)

25
Міліцыя: Фатографа Грыца ніхто не біў (Фота)

Журналісту, збітаму міліцыяй 18 верасня, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

З РУУС Фрунзенскага раёна Менска Сяргею Грыцу адказалі, што 18 верасня падчас пікету былі затрыманыя ўдзельнікі пікету і яшчэ сем чалавек, якія мелі пры сабе фотаапараты і камеры, піша «Наша Нiва».

У дакуменце сцвярджаецца, што фізічную сілу міліцыянты ўжывалі толькі супраць удзельнікаў пікету:

«Праведзенай праверкай высветліць акалічнасці атрымання цялесных пашкоджанняў Грыца не прадставілася магчымым, так як ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў адносінах да апошняга фізічнай сілы і спецсродкаў не выкарыстоўваў».

Таксама ў лісце сказана, што высветліць абставіны выдалення здымкаў з фотаапарата ў фотакарэспандэнта Associated Press немагчыма, паколькі «супрацоўнікі міліцыі яго не забіралі».

Нагадаем, 18 верасня каля ўніверсама «Фрунзенскі» падчас пікету, які праводзіўся арганізацыяй «Zмена», былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама грамадскія актывісты. Падчас пікету актывісты мелі намер зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках