4 траўня 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН стане на абарону Алега Волчака

9
ААН стане на абарону Алега Волчака

Спецыяльны дакладчык ААН па незалежнасці судовай сістэмы і адвакатуры выказала падтрымку беларускаму праваабаронцу.

Алег Волчак сустрэўся са спецыяльным дакладчыкам ААН па незалежнасці судовай сістэмы і адвакатуры Габрыэлай Кнауль падчас канферэнцыі ў Варшаве.

Праваабаронца распавёў пра ўмовы, у якіх вымушаны працаваць беларускі праваабарончы рух, пра перашкоды, якія вынаходзіць дзяржава, пра сітуацыю з Алесем Бяляцкім. Алег Волчак распавёў таксама аб сваім вопыце, у прыватнасці аб тым, што ён быў арыштаваны за тое, што даў інтэрв'ю сайту charter97.org, аб тым, што яму была фактычна абмежаваная свабода перамяшчэння.

«Падчас канферэнцыі мне была прадастаўлена магчымасць пагаварыць са спецдакладчыкам ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў спадарыняй Габрыэлай Кнауль. Я сцісла распавёў аб сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі, а ў прыватнасці, аб немагчымасці легальна працаваць, аб тым, што ўся наша дзейнасць пад пастаянным кантролем спецслужбаў. Сітуацыя з беларускімі праваабаронцамі нашмат горш, чым у Казахстане, Кыргызстане, Расеі і іншых краінах СНД. Дзяржава ігнаруе ўсе нашы законныя звароты па захаванню і абароне праў чалавека і асноўных свабод. Я распавёў, як быў незаконна двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Нягледзячы на тое, што ў мяне былі ўсе падставы быць апраўданым, суд прымяніў у адносінах да мяне адміністрацыйны арышт. Я распавёў пра тое, што праваабаронцы пастаянна падвяргаюцца розным рэпрэсіям. Алесь Бяляцкі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па надуманых падставах следства. Праваахоўныя органы пастаянна нам перашкаджаюць займацца праваабарончай дзейнасцю. Я распавёў, як некаторым праваабаронцам было забаронена выязджаць за межы краіны, пра тое, што ў дзяржаўных СМІ інфармацыя аб праваабаронцах падаецца ў вельмі абразлівай форме. Спадарыня Габрыэла Кнауль сказала, што ўся гэтая інфармацыя будзе прынятая да ўвагі яе працоўнай групай», - распавёў Алег Волчак сайту protivpytok.org.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках