3 траўня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск даставілі новыя банкноты?

78
У Менск даставілі новыя банкноты?

10 тон банкнот нядаўна даставілі ў Менск самалётамі з Еўропы.

Як паведаміла крыніца charter97.org, «нядаўна ў Менск» прыляцелі «10 тон банкнот». Нібыта дастаўкай грузу займалася адна з польскіх авіякампаній. "Акрамя таго, авіякампаніі ў Менску атрымалі запыт па перавозцы з Франкфурта дадаткова новых партый грошай. Гаворка ідзе аб некалькіх партыях па 2 тоны кожная», сцвярджае крыніца.

Прадстаўнік авіябізнеса упэўнены, што гаворка не ідзе пра наяўную замежную валюту, якую банкі для падтрымкі курсу беларускага рубля дастаўляюць з-за мяжы. «Звычайна, валюту банкі дастаўляюць з Вены і Цюрыха. Самалёты і сёння прылятаюць кожны дзень», заявіла крыніца.

Нагадаем, кіраўніцтва Нацбанка неаднаразова заяўляла аб магчымасці і неабходнасці правядзення дэнамінацыі. Надзея Ермакова нават называла прыкладныя тэрміны пачатку падрыхтоўкі абмену беларускіх банкнот на новыя - 2013 год.

Разам з тым незалежныя эканамісты лічаць, што дэнамінацыю можна праводзіць толькі пры інфляцыі ніжэй за 10%, а перакрыцце кантрабанды растваральнікаў «зводзіць на не» усе спробы ўрада ўтаймаваць інфляцыю і збалансаваць плацежны баланс. У такіх умовах гаворка хутчэй можа ісці аб новай дэвальвацыі.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках