4 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыка звальняюць за казку пра «Пагоню»

20
Выкладчыка звальняюць за казку пра «Пагоню»

Свае казкі загадчык Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі Ігар Кузьмініч публікаваў у блогу.

Імя новай магчымай ахвяры «зачысткі» у гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ўжо вядома. Гэта беларускамоўны выкладчык Ігар Кузьмініч, які да верасня 2012 года быў намеснікам старшыні юрыдычнага факультэта.

Як стала вядома радыё «Твой стиль» ад супрацоўнікаў універсітэта, ад загадчыка Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі патрабуюць напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў.

Наколькі стала вядома, прычынай звальнення сталі казкі пра «Пагоню» і казка пра бел-чырвона-белы сцяг, напісаныя Кузьмінічам.

У кастрычніку 2010 года некаторыя з казак Кузьмініча былі выдадзеныя ў выглядзе аўдыёкнігі. Сюжэт пра аўтара быў паказаны нават па ОНТ.

Нагадаем, што ў верасні з універсітэта быў звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч, а з яшчэ некалькімі выкладчыкамі адбыліся «прафілактычныя размовы» з удзелам супрацоўнікаў спецслужбаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках