4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На працоўнае месца не пускаюць нават па пастанове суда

2
На працоўнае месца не пускаюць нават па пастанове суда

Лідэр Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў паведаміў, што з 8 кастрычніка яму зноў заблакаваны пропуск у будынак завода.

- Прайшло зусім няшмат часу з 29 жніўня, калі на завод прыязджала дэлегацыя са старшынёй гарвыканкама Зміцерам Бонахавым, намеснікам міністра прамысловасці Іванам Дземідовічам і іншымі чыноўнікамі. Тады дырэктар завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Аляксандр Аграновіч заявіў, што для яго ўсё прафсаюзы роўныя і гэты канфлікт - проста асабістыя непаразуменні паміж мной і ім. І вось, праз месяц з невялікім, мы зноў вярнуліся да старых праблем, - распавёў Міхаіл Кавалькоў сайту праваабарончага цэнтра «Вясна».

Ён адзначае, што ў апошні час на прадпрыемстве зноў узмацніўся ціск на сябраў незалежнага прафсаюзу. Ім не хочуць павышаць разрады і зарплаты, падаўжаць працоўныя кантракты.

- Новаспечаны ідэолаг, ён жа намеснік дырэктара па кадрах, Уладзімір Елісеенка раскідваецца гэтымі кадрамі, не шануе вопытных работнікаў, - сцвярджае Міхаіл Кавалькоў. - Менавіта ён прымае рашэнні па звальненню і не лічыць прыярытэтнымі вопыт і высокую кваліфікацыю спецыялістаў. Такая легкадумнасць адмоўна ўплывае на якасць прадукцыі. Ён, дарэчы, спрабаваў перацягнуць людзей на свой бок і «па-добраму»: абяцаў за выхад з СПБ падарыць кожнаму па бутэльцы шампанскага на Новы год. Першы намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Уладзімір Кісель таксама прымушаў працаўнікоў склада збыту выходзіць з незалежнага прафсаюзу. І гэта ў той час як на заводзе гніе 200 трактароў і каля дзесяці тысяч колаў, якія нават прыходзіцца перафарбоўваць з часам, так як ляжаць пад адкрытым небам. Так лепш бы гэты начальнік ставіўся так адказна да сваёй працы, як да спробы разваліць наш прафсаюз.

Лідэр незалежнага прафсаюзу адзначае, што дырэктар завода Аляксандр Аграновіч з сённяшняга дня знаходзіцца ў адпачынку. Можна выказаць здагадку, што Уладзімір Елісеенка і іншыя падначаленыя сваімі дзеяннямі падводзяць дырэктара, які месяц таму казаў, што нічога не мае супраць незалежнага прафсаюзу. А пакуль Кавалькову даводзіцца ісці вырашаць пытанне з пропускам у гарвыканкам.

Нагадаем, што ў гэтым годзе яму ўжо даводзілася звяртацца з аналагічнай праблемай у суд - і менавіта па рашэнні суда пропуск быў разблакаваны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках