4 траўня 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра продаж НПЗ і МАЗа з Расеяй пакуль не дамовіліся

49
Пра продаж НПЗ і МАЗа з Расеяй пакуль не дамовіліся

Па кошце продажу беларускіх НПЗ і аб зліцці МАЗа і КамАЗа дамоўленасцей з РФ не дасягнута.

«Мы гатовыя пакет акцый нейкі прадаць, а можа быць, цалкам завод, калі нам дадуць нармальны кошт», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлекампаніі «Мир», кажучы аб сітуацыі вакол беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, перадае БелаПАН.

«Пакуль па кошце мы не дамовіліся, але працуюць яны ў інтарэсах нашых дзяржаў», - сказаў ён.

«У Расеі цяжка атрымаць на ўсіх заводах чыстае дызельнае паліва, бо няма глыбіні той перапрацоўкі, як у Беларусі, таму і пайшлі бізнесмены праз Беларусь, - заявіў Лукашэнка, каментуючы абвінавачванні ў вядзенні «растваральнікавага бізнесу» і пастаўках таннага біядызельнага паліва. - Мы ўклалі ў гэтыя НПЗ і працягваем укладваць вялікія грошы, і глыбіня перапрацоўкі ўжо вышэй, чым на любым іншым заводзе ў Расеі. А гэта таксама грошы. Ну калі мы такія дрэнныя, чаму тады ўсе расейскія кампаніі, «Лукойл» у тым ліку, прыватная кампанія, гатовыя купіць гэтыя прадпрыемствы?»

Паводле слоў Лукашэнкі, Расея апанавана іншамаркамі, якія патрабуюць паліва высокай якасці - бензіну Аі-98. «У Расеі яго вырабляецца мізэр, і пастаўкі асноўныя ідуць з Беларусі. Быццам бы беларусы там чагосьці зрабілі і зарабілі. Ну гэта, напэўна, сотая адсотка ад таго, што зарабляе наогул Расея. І зарабляем мы, не парушаючы ніякіх законаў», - запэўнівае ён.

Дыктатар таксама не ведае, на якім узроўні ідуць перамовы аб зліцці актываў двух аўтазаводаў: беларускага МАЗа і расейскага КамАЗа.

«Я проста ад іх сышоў пасля апошняй размовы з прэм'ер-міністрам Расейскай Федэрацыі, - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мир». - Мы з прэзідэнтам Расеі абмяркоўвалі гэтае пытанне, але апошняя размова была з Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым. Мы прыйшлі да высновы, што некаторыя кіраўнікі асобных холдынгаў як у Расеі, так і ў Беларусі карыстаюцца практыкай вывесці пытанне, якое яны павінны вырашаць (камерцыйнае, іншае) на палітычны ўзровень».

«Дзмітрый Анатольевіч правільна сказаў: напэўна, не варта нам улазіць на высокім узроўні ў перамовы. Няхай размаўляюць МАЗ і КамАЗ, уносяць канкрэтныя прапановы. Дамовяцца - ну што ж, наша справа, як кажуць у Расеі, царская - асвяціць гэта, ідзіце працуйце», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках