2 траўня 2024, Чацвер, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы выйшаў раман Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гродне»

12
У Польшчы выйшаў раман Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гродне»

Пераклад кнігі зрабіла Малгажата Бухалік.

Раман выйшаў у выдавецтве Oficyna 21 і ўжо на гэтым тыдні з'явіцца на паліцах польскіх кніжных крамаў. Гэта першая цэласная публікацыя рамана Караткевіча ў Польшчы, перадае «Еўрарадыё».

У рэцэнзіі вядомага культурнага часопіса Przekrój гаворыцца: «Раман быў напісаны ў палове 1960-х, задоўга да «Кода да Вінчы», «Імя ружы» Умберта Эка, і нават да оперы «Ісус Хрыстос суперзорка» Эндру Лойда Вэбера.

Уладзімір Караткевіч, вялікі беларускі пісьменнік, апярэдзіў іх усіх і памёр у 1984, не здолеўшы прабіцца да сусветнага літаратурнага працэсу, хоць цалкам гэтага заслугоўваў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках