Літва не здымае прэтэнзій па беларускай АЭС
10- 9.10.2012, 16:47
Літва працягвае прад'яўляць да Беларусі прэтэнзіі з нагоды будаўніцтва АЭС у Гродзенскай вобласці.
Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак у Менску першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік, піша «Інтэрфакс».
«Літва прэтэнзій не здымае. Галоўнае, што іх турбуе - гэта аддаленасць АЭС ад тэрыторыі Літвы», сказаў Кулік.
Нагадаем, Літва ставіць пад сумнеў напрацоўкі Беларусі па будаўніцтве Астравецкай АЭС у Гродзенскай вобласці. Вільня сцвярджае, што суседняя краіна не прадставіла ацэнкі ўплыву будучага атамнага аб'екта на навакольнае асяроддзе і не схільная прытрымлівацца міжнародных патрабаванняў у сферы бяспекі ядзернай энергетыкі.