19 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор прапанаваў знізіць тэрмін Платону Лебедзеву

4
Пракурор прапанаваў знізіць тэрмін Платону Лебедзеву

Пракурор па справе экс-кіраўніка групы кампаній «Менатэп» Платона Лебедзева, асуджанага на 13 гадоў па абвінавачванні ў крадзяжы нафты, выказаўся за змякчэнне яму тэрміну да 11 гадоў і 3 месяцаў.

Калі суд прыме менавіта такое рашэнне, то экс-мільярдэр можа выйсці на свабоду ў кастрычніку 2014 года.

Выступаючы ў Вельскім раённым судзе Архангельскай вобласці, пракурор выказаўся супраць зніжэння тэрміну Платона Лебедзева да фактычна адбытых дзевяці гадоў і чатырох месяцаў. У сваю чаргу абарона Лебедзева назвала такі варыянт змякчэння пакарання «самым блізкім да законнага», паведамляе руская служба BBC.

Хадайніцтва абароны Лебедзева звязана са зменамі ў Крымінальным кодэксе, згодна з якімі адказнасць за эканамічныя злачынствы была змякчана.

У пачатку жніўня Вельскі суд скараціў тэрмін зняволення Лебедзеву на тры гады і чатыры месяцы, часткова задаволіўшы хадайніцтва адвакатаў, якія таксама прасілі знізіць тэрмін пакарання да фактычна адбытага - у гэтым выпадку дзелавы партнёр Міхаіла Хадаркоўскага мог бы выйсці на свабоду адразу.

Па гэтым рашэнні Лебедзеў мог бы выйсці на свабоду ўжо ў сакавіку 2013 года, але абласны суд адмяніў гэтае рашэнне пасля скаргі пракуратуры, якая назвала зніжэнне тэрміну «празмерным», накіраваўшы просьбу абароны на новы разгляд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках