Ісламісты патрабуюць разбурыць егіпецкія піраміды
134- 12.11.2012, 18:00
Адзін з лідараў егіпецкіх ісламістаў Мурган Салем аль-Гахары заклікаў разбурыць «ідалы» – піраміды і Сфінкса.
Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al-Arabia.
«Бог загадаў Мухамеду знішчыць ідалаў. Мы павінны зрабіць гэта з усімі помнікамі, якія апанавалі Егіпет. Талібы ў Афганістане зрабілі тое, што даўно павінен быў зрабіць урад: яны разбурылі статуі Буды», – заявіў Мурган Салем аль-Гахары.
Асуджаны былым прэзідэнтам Хосні Мубаракам ісламіст аль-Гахары і яго паслядоўнікі неаднаразова заклікалі знішчыць усе старажытнаегіпецкія помнікі, якія нагадваюць ім пра ідалапаклонства.
Калі да ўлады ў Егіпце прыйшоў прадстаўнік «Братоў-мусульман» Мухамед Мурсі, шмат хто асцерагаўся, што ён паслухаецца іх парад. Аднак Мурсі, які называе сябе «прэзідэнтам усіх егіпцян», не змяніў культурную палітыку.