banner1 banner1 banner1

13.11.2012

Тамара Сідарэнка: Устаноўлена вельмі шырокае вызначэнне тэрарызму 16

16:14, — Грамадства

Тамара Сідарэнка: Устаноўлена вельмі шырокае вызначэнне тэрарызму

Унесеныя змены ў законы аб барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеянні экстрэмізму зрабілі паняцце тэрарызму ў Беларусі вельмі шырокім.

Такое меркаванне службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» выказала эксперт Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Тамара Сідарэнка.

Згодна са змяненнямі і дапаўненнямі ў законы «Аб барацьбе з тэрарызмам» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», які ўступіў у сілу з 12 лістапада, азначэнне паняцця «тэрарызм» істотна мяняецца. Цяпер пад ім маецца на ўвазе «сацыяльна-палітычная крымінальная з'ява, якая ўяўляе сабой ідэалогію і практыку прымянення гвалту ці пагрозы гвалтам для аказання ўздзеяння на прыняцце органамі ўлады рашэнняў, перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку».

- Гэта вельмі шырокае паняцце тэрарызму. А калі паняцце шырокае, трактаваць яго можна таксама як заўгодна шырока, - адзначае Тамара Сідарэнка. - Сумна, што ў вызначэнне тэрарызму ўцягнутая ідэалогія, паколькі пад ідэалогію, звязаную нібыта з прапагандай ідэй тэрарызму, можна падвесці ўсё што заўгодна.

Змянілася і паняцце тэрарыстычнай дзейнасці. З уступленнем у сілу новага закона тэрарыстычнай дзейнасцю будзе прызнавацца ўжо не толькі «дзейнасць, якая ўключае арганізацыю, планаванне, падрыхтоўку і ажыццяўленне акта тэрарызму», але і «прапаганда ідэй тэрарызму».

Па словах Тамары Сідарэнка, цяпер будзе цяжэй даказаць, што грамадзянін ставіў мэтай, напрыклад, толькі абараніць свае правы, а не перашкаджаць палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, правакаваць міжнародныя ўскладненні, палохаць насельніцтва, дэстабілізаваць грамадскі парадак.

- Па сутнасці, любога грамадзяніна, які публічна абмяркоўвае неад'емнае права на абарону сваіх праў і свабод ад улады - маецца на ўвазе права на супраціў - можна прызнаць ідэолагам тэрарызму. А ўслед за ім і арганізацыю, калі чалавек з'яўляецца яе сябрам і выказваўся ў рамках яе дзейнасці. Закон можна трактаваць так, што чалавек прапагандаваў менавіта ідэі тэрарызму, - тлумачыць эксперт Lawtrend.

Новае вызначэнне тэрарызму ў Беларусі істотна пашырыць магчымасці прызнання арганізацый і грамадзян экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі, падсумоўвае Тамара Сідарэнка.



Напісаць каментар (16)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 349403
праглядаў 2102797

Папулярныя навіны

Юрий Фельштинский: В Беларуси возможно устранение Лукашенко по афганскому варианту (87667)

24.02, 9:02, — Інтэрв'ю

У Менску джыпу са сцягам Наваросіі прабілі колы (67248)

25.02, 15:44, — Грамадства

Працоўныя МАЗа масава звальняюцца з прадпрыемства (65392)

22.02, 8:48, — Грамадства

Бойцы «Донбасса» показали, что они делают с пленными боевиками (58268)

21.02, 21:22, — Украіна

Частковы поспех ІП: указ аб тэхрэгламенце адкладзены да 1 чэрвеня (55508)

21.02, 9:19, — Грамадства

Новая падатковая пастка для беларусаў (51411)

23.02, 8:50, — Грамадства

У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі (51027)

25.02, 11:47, — Украіна

Параўнанне коштаў: колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі? (47738)

25.02, 12:03, — Грамадства

Беларускія ўлады хочуць цалкам заблакаваць незалежныя сайты (45904)

25.02, 11:06, — Палітыка

Беларускі спецназавец з «ДНР»: Супраць нас ваююць тысячы беларусаў (43719)

21.02, 12:39, — Грамадства

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: