29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мова. Музыка. Маладосць (Відэа)

8

Творчае аб’яднаньне «KAVA groups» прэзнтавала фільм пра сучасных беларускіх рок-музыкантаў.

Пра ідэю і мэты фільму «Радыё Свабода» распавядае адзін з аўтараў Павал Белавус:

«Ідэя фільму ўзьнікла мінулай восеньню, калі я арганізаваў невялікі канцэртны тур Vinsent’a па Беларусі. Мы тады вялікім музычным складам аб’ехалі з канцэртамі Івацэвічы, Берасьце, Горадню і скончылі вялікім канцэртам у Менску. Усе канцэрты і нашыя прыгоды ў туры здымаў Аляксандар Крупіна. Таму назьбіралася шмат відэа, зь якім мы спачатку ня ведалі што рабіць, а пасьля нарадзілася ідэя зрабіць дакумэнтальны фільм пра творчае жыцьцё беларускамоўных музыкаў.

Але паступова, калі мы ўжо пачалі прапісваць сцэнар, то ідэя трансфармавалася ў больш шырокую — зрабіць фільм, які паказвае гісторыю беларускамоўнай альтэрнатыўнай музычнай плыні ад яе зараджэньня да сёньня. Таму ў выніку фільм „Мова. Музыка. Маладосьць“ стаў такой дакумэнтальнай гісторыяй фармаваньня, разьвіцьця і жыцьця беларускамоўнай музычнай творчасьці зь цікавымі фактамі і незабыўнымі падзеямі».

Відэаапэратар Аляксандар Крупіна дадае: «Для мяне гэты дакумэнтальны фільм — першая спроба працы ў такім жанры. Раней я здымаў збольшага толькі кліпы, таму і працаваць над фільмам было складана, бо мы не прафэсіяналы, а хутчэй аматары, якія ў гэтай стужцы імкнуліся паказаць разьвіцьцё беларускамоўнай музыкі, і шматлікія дакумэнтальныя рарытэтныя кадры і фатаздымкі 80-х і 90-х нам у гэтым дапамаглі.

І галоўнае, што, паказаўшы ўсю складанасьць жыцьця беларускамоўных гуртоў у Беларусі, мы скончылі фільм аптымістычным выказваньнем Вінцука Вячоркі пра тое, што мы ёсьць беларусы, мы нармальная творчая нацыя, мы ня толькі ня горшыя, але, напэўна, і лепшыя за іншых, і тысячы гадоў будзем жыць на гэтай зямлі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках