СК: У справе выбуху ў Віцебску было затрымана каля 20 чалавек
41- 14.11.2012, 18:04
У справе выбуху ля будынка КДБ Віцебскай вобласці было затрымана не трое чалавек, як паведамлялі ўлады, а каля 20.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс-сакратар Следчага камітэта Павел Травулька.
Следчыя, з ягоных слоў, адпусцілі падазраваных, якія былі затрыманыя ў справе выбуху ля будынка КДБ у Віцебску. Застаецца толькі адзін затрыманы.
«Пасля праверкі ягонага дачынення да таго, што адбылося, будзе прынятае рашэнне», - сказаў прэс-сакратар СК.
Нагадаем, сайт charter97.org учора паведаміў пра тое, што ў справе выбуху ў Віцебску былі затрыманыя дзесяткі чалавек. КДБ паведамляў толькі пра 3 затрыманых.
Выбух ля будынка КДБ адбыўся ўвечары 11 лістапада.