banner1 banner1 banner1

16.11.2012

Вакульчык прызначаны кіраўніком КДБ важная навіна 209

13:35, — Палітыка

Вакульчык прызначаны кіраўніком КДБ

Лукашэнка прызначыў Валерыя Вакульчыка старшынёй КДБ.

Па першай адукацыі Валерый Вакульчык - танкіст, аднак у 1992 годзе скончыў Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ, а з 1991 года працаваў у органах дзяржбяспекі. У 2008 годзе ён узначаліў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнке. З 24 кастрычніка 2011 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта.

На новай пасадзе ён замяніў Вадзіма Зайцава, адхіленага ад пасады тыдзень таму.

Адной з прычын звальнення былога кіраўніка КДБ Зайцава было названа «самагубства падпалкоўніка Аляксандра Казака».

Па выніках нарады ў Лукашэнкі, якая прайшла 9 лістапада, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступленнях генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

«Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць уважлівага расследавання», - заявіў Леанід Мальцаў.

На пасаду старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь замест Вакульчыка прызначаны Шаеў Валянцін Пятровіч, які раней быў намеснікам старшыні СК.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (209)

Падзяліся!




Меркаванне


Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Уладзімір Халіп

Чиновники, не позорьтесь!

Чиновники, не позорьтесь!

Ирина Халип

Путин стал вторым. И последним

Путин стал вторым. И последним

Юрий Фельштинский

Предвыборный маскарад

Предвыборный маскарад

Татьяна Новикова

Спыніцеся

Спыніцеся

Зміцер Дашкевіч



Учора на сайце:

наведвальнікаў 259584
праглядаў 1752883

Папулярныя навіны

Политолог: Порошенко нанес сокрушительный удар по Кремлю (74217)

24.01, 19:17, — Украіна

Не пойдет на уступки – будет война (71801)

20.01, 10:53, Виталий Портников, haqqin.az — Украіна

Беларускае войска рыхтуецца да вайны (71060)

24.01, 19:23, — Грамадства

Подробности удара сил АТО: центр радиоперехвата ГРУ уничтожен, выжившие уходят из Донецка (62308)

20.01, 17:05, — Украіна

У Беларусі масава прызываюць ваеннаабавязаных (55062)

25.01, 21:11, — Палітыка

Барыс Жаліба: Курс даляра дасягне 18-20 тысяч рублёў (53180)

21.01, 18:21, — Эканоміка

Фотафакт: 2 даляры ў Беларусі (48429)

20.01, 17:00, — Эканоміка

Донецкий журналист: Российские террористы прокололись, сообщив, что в остановку попала мина (47673)

22.01, 16:36, — Украіна

Расейскія войскі ва Украіне пачалі наступ па ўсім фронце (46923)

21.01, 10:26, — Украіна

Пакупнікі «Кароны» скардзяцца на новую «фішку» гіпермаркета (46914)

25.01, 12:37, — Грамадства

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: