26 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарт легкавых аўтамабіляў упаў у 4,5 раза

51
Імпарт легкавых аўтамабіляў упаў у 4,5 раза

Беларусь у студзені-верасні 2012 года знізіла імпарт легкавых аўтамабіляў у 4,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Ён склаў 59 тысяч машын, паведамляе АФН.

У вартасным выражэнні імпарт гэтых тавараў склаў $654 млн. Сярэдні кошт склаў 11,086 тыс. даляраў, і вырас на 26,9% у параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года.

У тым ліку 7 тыс. аўтамабіляў было ўвезена з краін СНД (у 2,7 разы больш у параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года), 52 тыс. з краін далёкага замежжа (у 5 разоў менш).

Экспарт легкавых аўтамабіляў з Беларусі ў студзені-верасні склаў 45 тыс. штук (у тым ліку 43,2 тыс. у Расею і 1,8 тыс. у Казахстан) на $576,5 млн.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках