26 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкордная колькасць краін - за адмену смяротнага пакарання

7
Рэкордная колькасць краін - за адмену смяротнага пакарання

Рэкордная колькасць краін падтрымалі пры галасаванні ў Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання.

За гэтую рэзалюцыю выказаліся 110 краін-членаў, устанавіўшы рэкорд з 2010 года, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце арганізацыі. Супраць рэзалюцыі прагаласавалі 39 краін, уключаючы ЗША, Японію, Кітай, Іран, Індыю, КНДР, Сірыю і Зімбабвэ. Устрымаліся 36 дзяржаў, перадае «Інтэрфакс».

Хоць рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі не мае абавязковай сілы, па словах дыпламатаў, «яна ўзмоцніць маральны ціск на краіны-члены ААН».

Галасаванне па рэзалюцыі аб адмене смяротнага пакарання праводзіцца раз у два гады. У 2010 годзе рэзалюцыю падтрымалі 107 краін-членаў.

Як паведамляюць у ААН, каля 150 краін або адмянілі смяротнае пакаранне, або ўвялі мараторый на яго выкананне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках