Прывядзі сябра - атрымай узнагароду
47- 20.11.2012, 18:51
Менская міліцыя працуе паводле прынцыпу «сеткавага маркетынгу».
Як стала вядома сайту charter97.org, вось ужо некалькі гадоў ГУУС Мінгарвыканкама выкарыстоўвае метад працы фінансавых пірамід і сеткавага маркетынгу: «Прывядзі сябра - атрымай грошы».
Грашовую ўзнагароду атрымлівае супрацоўнік, які прывядзе новага чалавека для працы ў міліцыі.
На гэты крок ГУУС змушанае было пайсці праз нястачу кадраў. Сума грашовай узнагароды каля мільёна рублёў, у разліковым лісце яна аформленая як «узнагарода».