27 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горкі разбураюцца пасля «Дажынак»

37

У сталіцы сёлетніх «Дажынак» - райцэнтры Горкі на Магілёўшчыне закрылі на рамонт толькі што пабудаваны галоўны аб'ект фэсту - культурна-забаўляльны цэнтр.

Два месяца таму на ягонай сцэне адкрываў «Дажынкі» Лукашэнка. Цяпер памяшканне цэнтра залівае вада. Будаўнічыя хібы спрабуюць выправіць у аўральным парадку, перадае «Радыё Свабода».

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Віктар Бяляеў распавёў пра праблемы амфітэатра:

«Нарматыўныя тэрміны будаўніцтва аб'екта - 27 месяцаў, а яго пабудавалі за дзевяць. Усе моманты тады немагчыма было ўлічыць пры будаўніцтве, ды праектаванні. Цяпер вось з’явіўся працёк. Вядзецца будаўніцтва дадатковага дрэнажу, які прадухіліць пранікненне вады ў ніжэйшыя паверхі будынка».

Тое, пра што кажа Бяляеў, прадбачыла задоўга да адкрыцця культурна-забаўляльнага цэнтра інжынер-гідратэхнік Вольга Савельева. Яна звярталася да службоўцаў і даводзіла, што тэхналогіі ўзвядзення аб'екта парушаюцца. Да яе не прыслухаліся. Савельева і цяпер выказваецца песімістычна пра ўстойлівасць самога цэнтра і найбліжэйшых будынкаў:

«Нельга абмяжоўваць будаўніцтва толькі грашовымі пытаннямі, гэта значыць, людзі ўварвалі грошай - і цяпер наогул будуць толькі здымаць плады ад гэтага. Цяпер ужо мала што можна змяніць. Цяпер яны будуць перарабляць да сканчэння свету. Цяпер можа і дом паплыць, які побач».

У падрыхтоўку Горак да «Дажынак» былі ўкладзеныя мільярды рублёў з дзяржаўнага бюджэту. Службоўцы з гонарам рапартавалі, што падрыхтавалі райцэнтр за самыя кароткія тэрміны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках