27 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую актывістку не ўпусцілі ў Беларусь

18
Украінскую актывістку не ўпусцілі ў Беларусь

Прэзідэнта Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіравання Лізавету Шчапяцільнікаву знялі з цягніка Кіеў - Мінск.

Яна накіроўвалася ў Беларусь для правядзення сустрэч і лекцый для студэнцкіх актывістаў краіны. Лізавета Шчапяцільнікава не змагла перасекчы беларускую мяжу - беларускія памежнікі абвясцілі студэнцкай лідарцы, што ёй забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусь, піша camarade.biz.

Нягледзячы на просьбы Лізаветы і работнікаў сакратарыята асацыяцыі, прычыны адмовы ва ўездзе на тэрыторыю краіны супрацоўнікі памежнай службы не патлумачылі. Каля гадзіны Шчапяцільнікавай задавалі пытанні пра мэту ейнага прыезду ў Беларусь. Тры з паловай гадзіны яе пратрымалі ў памяшканні памежнай службы, а 6:28 раніцы яна была адпраўлена электрацягніком да станцыі Гарнастаеўка са штампам аб дэпартацыі ў квітку.

«Сёння мяне знялі з цягніка ў Менск і дэпартавалі ў Украіну, абвясціўшы, што ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мне забаронены ... мусіць, мы ўсё ж робім нешта слушна», - напісала ў сваім твітэры Лізавета Шчапяцільнікава.

Шчапяцільнікава вядомая як трэнерка ў пытаннях студэнцкага самакіравання, яна выступала чальцом экспертнай каманды Еўрапейскага Звязу студэнтаў і Рады Еўропы ў рамках візіту ў Беларусь у 2010 годзе і ўжо два гады працуе ў працоўнай групе Еўрапейскага Звязу студэнтаў у пытаннях развіцця студэнцкага руху ў Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках