27 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новае жыццё» здавацца не збіраецца

102
«Новае жыццё» здавацца не збіраецца

Вернікі царквы «Новае жыццё» нават не разглядаюць варыянт добраахвотнага высялення з займаемага імі будынка.

Гэты будынак больш за 20 гадоў таму яны пабудавалі на месцы былога кароўніка, які разваліўся. Пра гэта БелаПАН заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Паводле яго слоў, у цяперашні час праходзіць Савет царквы. «Мы абмяркоўваем пытанні абароны свайго будынка. Мы будзем разглядаць усе спосабы абароны, якія можам распачаць. Адзінае пытанне, якое сапраўды не разглядаецца, - гэта выкананне патрабавання аб добраахвотным высяленні з будынка», - сказаў юрыст.

Як паведамлялася раней, на 5 снежня Гаспадарчы суд Менска прызначыў прымусовае высяленне рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» з дома № 72 па вуліцы Кавалёва. Адпаведнае прадпісанне абшчына атрымала 27 лістапада. Прымусовае высяленне, як гаворыцца ў дакуменце, прызначана «на падставе судовага загаду гаспадарчага суда горада Менска па справе № 526-12/2009 ад 23 кастрычніка». Кіраўніку царквы прадпісана да 11 раніцы 5 снежня «вызваліць памяшканне, а таксама падрыхтаваць камплекты ключоў для перадачы спагнанніку». ЖРЭУ Маскоўскага раёна Менска, на тэрыторыі якога размешчаны будынак абшчыны, даручана «на момант прымусовага высялення забяспечыць транспарт, працоўную сілу і ўсё неабходнае для высялення даўжніка».

Каля сямі гадоў Менгарвыканкам спрабуе выселіць царкву «Новае жыццё» з займанага імі будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную абшчыну права карыстання зямельным участкам, вылучаным абшчыне ў бестэрміновае карыстанне.

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем царквы «Новае жыццё» ў кастрычніку 2006 года вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Галадоўнікі змянялі адзін аднаго, пастаянна знаходзячыся ў будынку царквы. Акцыя была спыненая пасля таго, як уладам прыйшлося адступіць - сітуацыя вакол царквы атрымала шырокі міжнародны рэзананс. У абарону «Новага жыцця» актыўна выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, краіны ЕЗ, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб'яднанні.

Тым не менш, у 2009 годзе ўлады пазбавілі суполку права ўласнасці на будынак царквы, а ў ліпені 2010-га Гаспадарчы суд Меска наклаў на суполку санкцыі ў памеры 258 млн. рублёў за «забруджванне навакольнага асяроддзя». Вернікі палічылі дзеянні ўлад незаконнымі і вырашылі не выплачваць гэтую суму. Апошнія паўтара года, прыкладна з траўня 2011-га, улады не рабілі ніякіх дзеянняў у дачыненні да царквы.

За 20 гадоў існавання «Новае жыццё» атрымала больш за тры дзесяткі судовых пазоваў, пастар царквы Уладзімір Ганчарэнка і юрыст Сяргей Луканін неаднаразова падвяргаліся ціску з боку ўладаў, у тым ліку адміністрацыйнаму пераследу.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках