27 красавiка 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар прадпрыемства: Усе, хто мае рукі, з'ехаў, засталіся п'яніцы

72
Дырэктар прадпрыемства: Усе, хто мае рукі, з'ехаў, засталіся п'яніцы

Зарплата ў 100 даляраў - вось сапраўдная рэальнасць у цяперашняй Беларусі.

Пакуль Белстат малюе для Лукашэнкі міфічныя 500 даляраў, людзі ледзь зводзяць канцы з канцамі, каб хоць неяк выжыць, а хто стаміўся выжываць, шукае выхад у суседняй Расеі, піша «Народная воля».

«Я працую на заводзе ЖБУ ў Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. На ўчастку РБУ ў апошнія месяцы рабочым было налічана недзе 800-900 тысяч, - паскардзіўся ў рэдакцыю газеты чалавек, які прадставіўся работнікам прадпрыемства. - Даплачваюць да мільёна, каб не парушаць заканадаўства: менш плаціць нельга».

Ліст ананімны, але яго вырашылі не адкладаць у бок, бо гаворка ў ім ішла пра тое, што зараз хвалюе многіх і пра што гавораць на самых розных узроўнях.

«Не лепш ідуць справы і ў фармовачным цэху, - паведамлялася ў лісце. - Умовы працы там, як 100 гадоў таму: людзі працуюць у пылу, бруду, шуме. Асноўныя прылады працы - лом і рыдлёўка. А зарплата - налічаная - крыху больш за 2 мільёна. І гэта пры тым, што выходзяць на працу ў суботу і атрымліваюць за гэты дзень падвойную аплату. Апошні раз расцэнкі на прадпрыемстве падымаліся паўгода таму і толькі на 15%.

Як пражыць на такую зарплату? Пракарміць сябе, дзяцей, аплаціць камунальныя паслугі? Кошты ў крамах вышэй еўрапейскіх, а зарплаты жабрацкія! Нават пенсіі вышэй, чым зарплаты. Скажыце, у якой краіне свету чалавек можа атрымаць за сваю працу 100 еўра ў месяц?

Праўда, на заводзе свабода п'яніцам! Прагульваюць, некалькі дзён могуць піць, не выходзіць на працу, а потым напішуць заднім лікам заяву за свой кошт і працягваюць «працаваць».

Усе ведаюць, што дырэктар і яго атачэнне нармальна зарабляюць. Дырэктар яшчэ і пенсію атрымлівае. Тыя, хто скардзіўся на кіраўніцтва, ужо не працуюць на прадпрыемстве. Слова сказаць нельга. Можа, першыя асобы краіны прачытаюць гэты ліст у газеце, даведаюцца пра сапраўднае становішча спраў у глыбінцы і спытаюць у кіраўнікоў: дзе абяцаная зарплата ў 500 даляраў?»

- Інфармацыя трошкі няправільная, але зарплаты пакуль сапраўды невысокія, - прызнаўся дырэктар завода Іван Талецкі. - Сярэдняя за кастрычнік па заводзе склала 2 мільёна 991 тысячу. Фармоўшчыкі атрымалі больш за 3 мільёна. У РБУ (растворасмясіцельны вузел) - так, сітуацыя складаная. Там праца здзельная: колькі зрабілі, столькі і атрымалі. Мы ж не можам займацца прыпіскамі. Тым, хто не выконвае нормы выпрацоўкі, даплачваем да пражытковага мінімуму або мінімальнай зарплаты - такі закон. Грошы трэба зарабляць. Але мы, на жаль, не пазбавіліся ад савецкіх прынцыпаў: не важна, колькі зрабіў, галоўнае, каб заплацілі.

- А ў кіраўніцтва сапраўды высокія зарплаты? Калі не сакрэт, вы колькі зарабляеце?

- Калі ў фармоўшчыка ў мінулым месяцы зарплата была 3 мільёны, то ў вядучага спецыяліста, начальніка аддзела - 3 мільёны 800 тысяч. Але гэта спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, у яго 17 разрад! У простага спецыяліста зарплата сёння 2 мільёна 500 тысяч.

- Чаму не атрымліваецца плаціць больш? Бо вы робіце прадукцыю для будаўніцтва. Паглядзіш вакол - дамы будуюцца, гандлёвыя цэнтры растуць як на дражджах.

- На самай справе менш будуецца і жылля, і ферм, і іншых аб'ектаў. Да жніўня месяца ў параўнанні з мінулым годам вытворчыя магутнасці нашага завода былі загружаныя на 50 адсоткаў. Зменшылася колькасць заказаў. Толькі зараз мы выходзім на ранейшыя аб'ёмы вытворчасці. Попыт на прадукцыю зноў стаў расці, мы гатовыя адкрыць яшчэ адну працоўную змену. Але сутыкаемся з іншай праблемай: не хапае высокакваліфікаваных спецыялістаў.

У мінулым годзе людзі масава з'яжджалі - хто ў Расею, хто яшчэ кудысьці. У пачатку 2011 года на нашым прадпрыемстве працавала 210 чалавек, сёння - 120. Праблема з кадрамі стаіць вельмі востра. Сёння мне б знайсці хоць бы 12 чалавек. Але ўсе, хто з рукамі, глядзяць на Расею. Там яны ў месяц маюць 50 - 60 тысяч расейскіх рублёў. Прыходзіцца мірыцца і з п'яніцамі. А што рабіць? Хоць і ў нас сёння можна зарабіць. Ёсць спецыялісты, якія атрымліваюць і 7, і 8 мільёнаў. Толькі працуй! Але не ўсе хочуць. У мінулую пятніцу прасілі выйсці папрацаваць у суботу за двайную аплату - атрымалі адмову. Ніхто не хоча лішняга кроку ступіць, а зарплату ўсе хочуць мець добрую. Мы стараемся ствараць умовы для тых, хто хоча зарабіць.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках