26 красавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады заклапаціліся ўцёкамі кадраў з аграгарадкоў

35
Улады заклапаціліся ўцёкамі кадраў з аграгарадкоў

Беларускія сельгаспрадпрыемствы сутыкнуліся з адтокам кваліфікаваных спецыялістаў у суседнія краіны.

Пра гэта паведаміў сёння віцэ-прэм'ер РБ Міхаіл Русы.

«Праблема аграрных кадраў, здольных рэалізаваць маштабныя задачы пераўтварэнняў у аграрнай сферы, якія забяспечаць высокую эканамічную эфектыўнасць галіны, у апошнія гады стала адной з найважнейшых, а можа, самай галоўнай праблемай», - прызнаў чыноўнік, якога цытуюць афіцыйныя СМІ.

Паводле яго слоў, моладзь таксама не хоча затрымлівацца на сяле з-за нізкага ўзроўню сацзабеспячэння і хамавітых кіраўнікоў, піша АФН.

«Пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну больш за 30% з іх змяняюць сферу дзейнасці, прычым 2 гады гэтыя 30% не адпрацоўваюць, а, будзем прама казаць, адбываюць. Не заўсёды затрымліваюцца спецыялісты нават у эканамічна моцных гаспадарках, у якіх добра аплачваецца іх праца. Гэта азначае , што зарплата на сённяшні дзень для нашых маладых людзей стала важным, але не вырашальным фактарам у замацаванні на вёсцы... Спецыялістам трэба стварыць неабходны ўзровень сацыяльнага забеспячэння. Пры ўсіх цяжкасцях для ўсіх спецыялістаў і работнікаў павінен быць выходны дзень... Мы правялі апытанне, частка людзей кажуць : мы сыходзім, бо, мякка кажучы, кіраўнік - хам», - распавёў Русы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках